БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА

Гэтая кніга — для «турыстаў», замежных і мясцовых.
Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі, а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму. Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе. Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.
Год за годам машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.


ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ

Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае, жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так, як умее толькі само жыцьцё.
Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часу і бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.
Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.


ГУМАР ЯК ЗБРОЯ

Кажуць, што часам сьмех — апошняя зброя, якая ў нас застаецца. Што ж… Самы час узбройвацца.
Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст,
а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьць глядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй. Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавеку выжыць у нечалавечых умовах.

Мяккая вокладка, 280 старонак. ISBN 9788397912687
Электронны фармат: EPUB. ISBN 9781291879933

2026 © RozUM media